На ЭКСПА "Кітай-Еўразія" заключаны кантракты на суму 18 млрд дол. ЗША
  2016-09-26 16:42:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас 5-га ЭКСПА "Кітай-Еўразія", якая з 20 па 25 верасня праходзіла ва Урумчы /Сіньцзян-Уйгурскі АР, Паўночна-Заходні Кітай/, былі заключаны кантракты на агульную суму 18 млрд дол. ЗША.

Паведамляецца, што здзелкі закранаюць сферы навукі, сельскай гаспадаркі, карысных выкапняў, энергетыкі, апрацоўчай прамысловасці і фінансаў. Так, па фінансавым супрацоўніцтву было заключана 16 пагадненняў.

У ЭКСПА прынялі ўдзел дэлегацыі, якія прадстаўляюць 57 краін і рэгіёнаў свету і шэсць міжнародных арганізацый. Таксама выставу наведалі 3500 прафесійных пакупнікоў. Колькасць кампаній, якія ўдзельнічалі ў выставе, дасягнула 2192, у тым ліку 418 замежных.

Паводле паведамленняў, на папярэдняй ЭКСПА кітайскія фірмы заключылі знешнегандлёвыя кантракты на суму 6 млрд долараў ЗША.

Па словах кіраўніка сакратарыята выставы Ці Цзін'юаня, ЭКСПА спрыяла ўмацаванню супрацоўніцтва Сіньцзяна з замежжам і адыграла важную ролю ў прасоўванні будаўніцтва "Пояса і шляху".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040