Памёр экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс
  2016-09-28 16:06:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс памёр у сераду раніцай ў Медыцынскім цэнтры імя Хаіма Шыбы ля Тэль-Авіва.

13 верасня Ш.Перэс з інсультам быў тэрмінова дастаўлены ў бальніцу. У аўторак у другой палове дня яго стан рэзка пагоршыўся. Пашкоджанне мозгу стала незваротным, узнікла дыхальная і нырачная недастатковасць.

У студзені бягучага года Ш.Перэс быў двойчы шпіталізаваны з-за праблем з сэрцам.

Ш.Перэс нарадзіўся ў жніўні 1923 года. У свой час ён займаў пасады міністра абароны, кіраўніка МЗС, міністра фінансаў, прэм'ер-міністра і прэзідэнта Ізраіля. За садзейнічанне дасягненню ізраільска-палестынскага мірнага пагаднення ў 1994 годзе ён разам з былым прэм'ерам Ізраіля Іцхакам Рабінам і былым лідарам Палестыны Ясірам Арафатам быў удастоены Нобелеўскай прэміі міру. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040