Прадметы імператарскай спальні з палаца Гугун упершыню будуць экспанавацца па-за межамі Забароненага горада
  2016-09-28 16:08:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 28 верасня ў Сталічным музеі пачынаецца паказ 268 прадметаў імператарскай спальні з пекінскага Забароненага горада. Каштоўныя экспанаты з "Залы выхавання сэрца" ("Янсіньдзянь"), дзе на працягу некалькіх сотняў гадоў пражывалі імператары дынастыі Цін, упершыню дэманструюцца шырокай публіцы па-за межамі Гугуна.

"Янсіньдзянь" – адзін з пунктаў абавязковай праграмы Гугуна. Але ў наяўных умовах доступ да гэтага палаца вельмі абмежаваны: наведвальнікі могуць убачыць толькі трэцюю частку памяшкання, а малельню і спальню яшчэ ніколі не паказвалі шырокай публіцы, распавёў дырэктар музея Шань Цзісян.

У снежні 2015 года ў палацы пачаўся маштабны рамонт, які зойме чатыры гады, таму з "Янсіньдзяня" вывезена каля 2000 прадметаў, у тым ліку 268 – у Сталічны музей. Выстава працягнецца пяць месяцаў. Колькасць наведвальнікаў будзе абмежаваны: не больш за 2600 чалавек за дзень. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040