Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Беларусі А.Лукашэнкам
  2016-09-30 08:59:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Кіраўнікі дзяржаў вырашылі развіваць двухбаковае сяброўства, разам будаваць супольнасць адзіных інтарэсаў і супольнасць адзінага лёсу.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-беларускія міждзяржаўныя сувязі і супрацоўніцтва ніколі ў гісторыі не былі настолькі шчыльнымі, а развіццё двухбаковых адносін паступова выходзіць на больш высокі ўзровень. Кітай мае намер разам з беларускім бокам захоўваць тэндэнцыю ўпэўненага развіцця кітайска-беларускіх адносін, выкарыстоўваць унікальныя шансы, каб надаць новы магутны імпульс развіццю міждзяржаўных адносін, прынесці яшчэ больш дабра народам дзвюх краін.

А.Лукашэнка павіншаваў Кітай з паспяховым правядзеннем саміту "Групы 20" у Ханчжоу і надыходзячай 67-й гадавінай утварэння КНР. Ён заявіў, што Беларусь заўсёды будзе надзейным партнёрам і сябрам Кітая. Беларусь актыўна падтрымлівае кітайскую ініцыятыву "аднаго пояса, аднаго шляху" і мае намер састыкаваць яе з уласнай стратэгіяй развіцця, выводзячы эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва дзвюх краін на новы ўзровень, дамагаючыся таго, каб Беларуска-кітайскі індустрыяльны парк стаў ўзорным праектам у рамках "аднаго пояса, аднаго шляху ".

А.Лукашэнка ўручыў Сі Цзіньпіну беларускі ордэн "За ўмацаванне міру і сяброўства". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040