Старшыня ПК УСНП сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі
  2016-09-30 09:11:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжан Дэцзян сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які знаходзіцца ў Кітаі з дзяржаўным візітам.

УСНП мае намер паглыбляць абмены і супрацоўніцтва з парламентам Беларусі, аказваючы ўзаемную падтрымку ў пытаннях, якія тычацца ключавых інтарэсаў і галоўных заклапочанасцяў дзвюх дзяржаў. УСНП таксама гатова працаваць разам з парламентам Беларусі над удасканаленнем палітыка-заканадаўчай базы для забеспячэння развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, адзначыў Чжан Дэцзян.

Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу запэўніў, што беларускі бок гатовы ўмацоўваць абмены і супрацоўніцтва з Кітаем па парламенцкай лініі.

З прэзідэнтам Беларусi таксама сустрэўся старшыня Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая Юй Чжэншэн. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040