На пленуме ЦК КПК пацверджана сістэма калектыўнага кіраўніцтва
  2016-10-28 09:21:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія кіраўнікі ў чацвер падкрэслілі неабходнасць прытрымлівацца сістэмы калектыўнага кіраўніцтва КПК. 6-ы пленум Цэнтральнага камітэта КПК 18-га склікання заклікаў працягнуць ажыццяўляць сістэму калектыўнага кіраўніцтва ў спалучэнні з размеркаваннем абавязкаў і персанальнай адказнасцю.

Неабходна заўсёды прытрымлівацца сістэмы калектыўнага кіраўніцтва, якая ўяўляе сабой важную састаўную частку прынцыпу дэмакратычнага цэнтралізму КПК. Парушэнне гэтай сістэмы любой арганізацыяй або асобай не дапускаецца ні пры якіх абставінах і ні ў якім разе, адзначаецца ў камюніке, апублікаваным па выніках пленума.

Згодна з дакументам, партыйныя камітэты ўсіх узроўняў павінны прытрымлівацца гэтай сістэмы. Іх кіруючы склад абавязаны ўзмацніць падыход з пункту гледжання агульнага становішча і ўсведамлення абавязку і рашуча выконваць рашэнні партыйных арганізацый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040