Пак Кын Хе гатовая заўчасна завяршыць тэрмін сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з графікам і прававымі працэдурамі
  2016-11-30 15:23:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт Рэспублікі Карэя Пак Кын Хе ў аўторак у прэзідэнцкай рэзідэнцыі выступіла са зваротам да народа, заявіўшы, што пытанне яе адстаўкі будзе вырашана Нацыянальным сходам краіны. Са свайго боку яна гатовая заўчасна завяршыць тэрмін сваіх паўнамоцтваў у адпаведнасці з графікам і прававымі працэдурамі.

Пак Кын Хе ў чарговы раз прынесла прабачэнні суграмадзянам, адзначыўшы, што адчувае горыч у сувязі са скандалам, які выклікаў расчараванне і гнеў народа. "Няхай нават я папрашу ў яго сто разоў прабачэнне, гэта ўсё роўна будзе заслужана", - сказала прэзідэнт.

Гаворачы аб магчымай адстаўцы, Пан Кын Хе заявіла, што прапануе Нацыянальнаму сходу вырашыць яе будучыню, уключаючы скарачэнне тэрміну яе прэзідэнцтва. У выпадку, калі парламент зможа прапанаваць план паступовай перадачы ўлады, які дазволіць звесці да мінімуму хаос і "вакуум" у кіраванні дзяржавай, яна заўчасна пакіне свой пост у адпаведнасці з графікам і прававымі працэдурамі.

Паводле яе слоў, у сапраўдны момант яна "ад усяго адмовілася" і толькі спадзяецца, што сітуацыя ў краіне зможа як мага хутчэй вярнуцца ў нармальнае рэчышча.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040