Выхад ЗША з пагаднення па іранскай ядзернай праблеме прывядзе да катастрафічных наступстваў
  2016-12-02 11:30:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення / ЦРУ / ЗША Джон Брэнан у сераду папярэдзіў, што калі пасля прыходу да ўлады новаабраны прэзідэнт Дональд Трамп выйдзе з усебаковага пагаднення па іранскай ядзернай праблеме, гэта прывядзе да катастрафічных наступстваў.

Дж. Брэнан у інтэрв'ю Брытанскай радыёвяшчальнай карпарацыі Бі-Бі-Сі заявіў, што ў выпадку выхаду ЗША з усебаковага пагаднення па іранскай ядзернай праблеме Іран можа аднавіць сваю ядзерную праграму, больш за тое, іншыя краіны гэтага рэгіёну могуць таксама пачаць распрацоўваць свае ядзерныя праграмы. Дж. Брэнан адзначыў, што калі наступны амерыканскі ўрад разарве дасягнутае пагадненне, гэта будзе вельмі неразумным учынкам.

На думку аналітыкаў, адкрытае папярэджанне Дж. Брэнана наступнаму ўраду ЗША з'яўляецца рэдкасцю. Яно адлюстроўвае велізарную заклапочанасць амерыканскай разведкі тым, як Д. Трамп паступіць са ўсебаковым пагадненнем аб іранскай ядзернай праблеме.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040