Украіна спадзяецца прыцягнуць China National Complete Engineering Corporation да прыватызацыі свайго збожжатрэйдэра
  2016-12-02 15:12:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
Украіна спадзяецца, што кітайская дзяржкампанія China National Complete Engineering Corporation /CCEC/ прыме ўдзел у прыватызацыі аператара ўкраінскага рынку збожжа - "Дзяржаўнай харчова-збожжавай карпарацыі Украіны". З такой заявай у Кіеве выступіў в.а. кіраўніка яе праўлення Аляксандр Грыгаровіч.

Паводле яго слоў, CCEC з'яўляецца добрым прэтэндэнтам на куплю гэтага актыву, паколькі яна мае багаты вопыт узаемадзеяння з ДХЗКУ: менавіта CCEC ў 2012 годзе дапамагла ёй атрымаць крэдыт у памеры 1,5 млрд долараў ЗША ад Экспартна-імпартнага банка Кітая. Акрамя таго, CCEC сочыць за выкананнем "Дзяржаўнай харчова-збожжавай карпарацыі Украіны" кантрактаў на пастаўкі збожжавых у КНР.

Продаж ДХЗКУ - гэта частка маштабнай прыватызацыі, у рамках якой кіраўніцтва Украіны плануе да канца 2017 года перадаць у прыватную ўласнасць звыш 300 дзяржпрадпрыемстваў.

"Дзяржаўная харчова-збожжавая карпарацыі Украіны" была створана ў 2010 годзе. Ёй належаць каля 10 працэнтаў сертыфікаваных элеватараў Украіны, а таксама млыны, камбікормавыя і крупяны заводы. Між тым, у 2015 годзе яе страты склалі 117 млн долараў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040