Беларусь стварае спрыяльныя ўмовы для кітайскіх інвестараў
  2016-12-05 09:01:26  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў у Мінску правёў сустрэчу з групай кітайскіх журналістаў, якія прыбылі ў Беларусь для асвятлення рэалізацыі супрацоўніцтва па праекце Беларускага-кітайскага індустрыяльнага парку "Вялікі камень" у рамках ініцыятывы Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

М.Снапкоў адзначыў, што Беларусь увяла розныя льготныя рэжымы ў мэтах прыцягнення кітайскіх інвестараў. У прыватнасці, для кітайскіх кампаній паніжаны інвестыцыйны парог і падаткі пры размяшчэнні свайго бізнесу ў "Вялікім камені", у шасці свабодных эканамічных зонах, у Парку высокіх тэхналогій, і таксама на тэрыторыі малых і сярэдніх гарадоў Беларусі. У мэтах прыцягнення кітайскіх інвестараў, на думку намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта, важным з'яўляецца спалучэнне двухбаковых эканамічных механізмаў і стварэнне агульных вытворчых ланцужкоў. Тут неабходна ўжываць як традыцыйныя, так і новыя інструменты. Паводле яго слоў, гэта распаўсюджанне інфармацыі аб інвестыцыйным патэнцыяле ў СМІ, папулярызацыя найважнейшых інвестыцыйных праектаў падчас правядзення спецыялізаваных іміджавых мерапрыемстваў і г.д. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040