Супрацоўніцтва з Кітаем дало новы імпульс развіццю эканомікі Беларусі – пасол
  2016-12-05 09:05:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Супрацоўніцтва з Кітаем надало новы магутны імпульс развіццю беларускай эканомікі. Пра гэта заявіў пасол КНР у Рэспубліцы Беларусь Цуй Цімін. Паводле яго слоў, у 2015 годзе Кітай стаў трэцім па велічыні гандлёвым партнёрам Беларусі. Двухбаковы тавараабарот дасягнуў 3,18 млрд. долараў, павялічыўшыся ў параўнанні з папярэднім перыядам на 5,6%.

Кітайскі капітал удзельнічае ў амаль 30 праектах агульным коштам больш за 6 млрд. долараў на тэрыторыі Беларусі. Гэта будаўніцтва цэментных заводаў, пераабсталяванне электрастанцый, электрыфікацыя чыгуначных і развіццё шашэйных дарог і многае іншае. Кітай і Беларусь сумесна запусцілі спадарожнік сувязі.

Наярчэйшы прыклад супрацоўніцтва – беларуска-кітайскі прамысловы парк, які стаў узорам узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйнай ініцыятывы эканамічнага пояса Шаўковага шляху, адзначыў Цуй Цімін. Ён нагадаў, што ўжо завершана будаўніцтва першай чаргі парку, якая прыцягвае ўсё больш прадпрыемстваў. Кітай і Беларусь маюць намер ператварыць парк у пляцоўку міжнароднага прамысловага супрацоўніцтва, паведаміў пасол. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040