Кітайская ініцыятыва эканамічнага пояса Шаўковага шляху адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі, паколькі спрыяе яе далейшай інтэграцыі ў міжнародную супольнасць, адзначыла намеснік старшыні Таварыства беларуска-кітайскай дружбы Аліна Грышковіч. Паводле яе слоў, кітайская інтэграцыйная ініцыятыва атрымала шырокую падтрымку і ўрада, і народа Беларусі. Дзякуючы ёй кітайскія прыватныя прадпрыемствы адкрылі рынак Беларусі і нават рынак Еўропы.
У якасці ўзору двухбаковага супрацоўніцтва Грышковіч прывяла вопыт аўтаканцэрна «Цзілі», які будуе зборачныя лініі ў Беларусі. Кітайскі канцэрн «Сіцік» унёс прыкметны ўклад у мадэрнізацыю прамысловасці Беларусі. А прадукцыя кампаніі "Хуавэй" стала вядомым брэндам на беларускім рынку бытавой тэхнікі. Грышковіч упэўнена, што ўзаемадавер і агульныя погляды кіраўнікоў дзвюх краін узмоцняць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на карысць народаў абедзвюх краін. - Р -