Шэньчжэньская і Сянганская фондавыя біржы адкрылі ўзаемны доступ да таргоў
  2016-12-05 14:37:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Узаемны доступ да таргоў адкрылі сёння Шэньчжэньская і Сянганская фондавыя біржы. Цырымонія запуску механізму, які дазваляе інвестарам прадаваць і купляць акцыі на біржы іншага боку, прайшла ў прысутнасці кіраўніка адміністрацыі Спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Сянган Лян Чжэньіна. Ён расцаніў гэтую падзею як дасягненне мясцовым і Шэньчжэньскім рынкамі капіталу новага ўзроўню ўзаемазвязанасці. Відавочна яго значэнне для павышэння двухбаковай адкрытасці кітайскага фінансавага сектара, а таксама інтэрнацыяналізацыі юаня, адзначыў ён. "Гэта ўзаемавыгадны крок. Сянган гатовы і надалей уносіць сваю лепту ў рэформу фінансавай сістэмы ўнутраных раёнаў", - дадаў кіраўнік адміністрацыі. Адкрыццё перакрыжаваных таргоў паміж Шэньчжэнем і Сянганам адбылося пасля двух гадоў стабiльнай працы падобнага механізму на Сянганскай і Шанхайскай фондавых біржах. Яно стала вынікам сумесных намаганняў усіх бакоў, заявіў адміністрацыйны дырэктар Сянганскай біржы Лі Сяацзя. Як ужо было даказана, тыражыраваць гэтую мадэль можна, яна жыццяздольная, сказаў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040