Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі адзначыў, што праект Беларуска-кітайскага індустрыяльнага парку сфарміруе «эканоміку будучыні»
  2016-12-05 15:09:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў падчас сустрэчы з кітайскімі журналістамі адзначыў, што праект індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з'яўляецца ключавым праектам двухбаковага супрацоўніцтва ў апошнія гады. Беларусь імкнецца размясціць у парку цэнтр высокатэхналагічных галін, якія фарміруюць эканоміку будучыні. Паводле яго слоў, да гэтага часу дасягнуты шэраг значных дамоўленасцяў з такімі вядомымі лідарамі кітайскага ІТ-сектара, як Huawei і ZTI.

Снапкоў паведаміў, што ў рамках эканамічнага пояса Шаўковага шляху рэзерв бачыцца ў актывізацыі супрацоўніцтва таксама паміж абласцямі Беларусі і правінцыямі Кітая ў сферах гандлю і лагістыкі.

Перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю, паводле слоў Снапкова, з'яўляецца мадэрнізацыя і развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для яе інтэгравання ў канцэпцыю эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Асаблівую ўвагу Снапкоў надае турызму, і гэта невыпадкова: па аб'ёме турпатокаў Кітай займае другое месца ў Беларусі пасля Германіі, без уліку краін СНД. У 2015 годзе кітайская авіякампанія Air China адкрыла прамы рэйс з Пекіна ў Мінск. Чакаецца, што для кітайскіх грамадзян, якія едуць гэтым рэйсам, будзе спрошчаны візавы рэжым, што прывядзе да павелічэння колькасці кітайскіх турыстаў у Беларусі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040