Hainan Airlines садзейнічае кітайска-расійскаму супрацоўніцтву ў сферы "чырвонага турызму"
  2016-12-06 10:06:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржупраўленне па справах турызму КНР і "Растурызм" стварылі спецыяльную сумесную платформу супрацоўніцтва ў "чырвоным турызме". Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадстаўніцтва кітайскай авіякампаніі Hainan Airlines у Санкт-Пецярбургу Мэн Чэнь у інтэрв'ю кітайскім журналістам. Авіякампанія Hainan Airlines наладжвае супрацоўніцтва з расійскімі авіякампаніямі, каб даць зручнае абслугоўванне для кітайскіх турыстаў, якія маюць намер рухацца па маршрутах "чырвонага турызму" ў Расіі.

Паводле слоў Мэн Чэня, па меры развіцця ініцыятывы «пояс і шлях» Hainan Airlines мае намер пашырыць сваю геаграфію палётаў у Расіі. Што тычыцца гарадоў на маршрутах "чырвонага турызму", такіх як Казань, Ульянаўск, Екацерынбург, авіякампанія Hainan Airlines ужо падпісала дамовы аб супрацоўніцтве з расійскімі авіякампаніямі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040