Greenwood імкнецца да фарміравання «зялёнага калідора» для выхаду кітайскіх прадпрыемстваў на расійскі рынак
  2016-12-08 15:38:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Група кітайскіх журналістаў наведала бізнес-парк Greenwood. Міжнародны бізнес-парк Greenwood з'яўляецца адным з найбуйнейшых дзелавых цэнтраў Масквы і Расіі. На яго тэрыторыі працуе 207 прадпрыемстваў з 14 краін і рэгіёнаў свету, у ліку якіх Германія, ЗША, Рэспубліка Карэя, Венгрыя, В'етнам, Японія, Новая Зеландыя, Тайвань і інш.

Па словах выканаўчага дырэктара цэнтра Greenwood Ян Хайі, з пачаткам рэалізацыі ініцыятывы эканамічнага развіцця «Адзін пояс, адзін шлях» і ўмацаваннем кітайска-расійскіх узаемаадносін ўсеабдымнага стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства, усё больш кітайскіх прадпрыемстваў імкнецца выйсці на расійскі рынак і звяртаецца па кансультацыі і садзейнічанне ў гэтым пытанні. Цэнтр Greenwood мае намер працягваць прыкладаць намаганні для стварэння максімальна камфортнай бізнес-экасістэмы, прадастаўлення кітайскім прадпрыемствам комплексных паслуг і, у канчатковым рахунку, мае намер сфарміраваць «зялёны калідор», па якім бізнес і інвестыцыі з Кітая змогуць бесперашкодна выходзіць і хутка працаваць на расійскім рынку. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040