Адказнасць за выбухі ў Стамбуле ўзяла на сябе групоўка "Сокалы свабоды Курдыстана"
  2016-12-12 09:05:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Групоўка "Сокалы свабоды Курдыстана" абвясціла аб арганізацыі двух учорашніх выбухаў у найбуйнейшым горадзе Турцыі Стамбуле. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы Стамбула з асуджэннем тэрарызму.

Следчыя органы Турцыі пацвердзілі, што спачатку адбыўся выбух каля стадыёна ў раёне Бешыкташ. Асноўнай цэллю былі супрацоўнікі паліцыі, якія павінны былі сачыць за парадкам. Праз 45 секунд смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне ля парка насупраць стадыёна. У выніку двух выбухаў загінулі 38 чалавек, з іх -- 30 паліцэйскіх, яшчэ 155 чалавек пацярпелі, 14 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Генконсульства Кітая ў Стамбуле пасля пацверджання інфармацыі ва ўрадзе правінцыі Стамбул паведаміла, што ў выніку выбухаў кітайскія грамадзяне не пацярпелі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040