Былы сакратар камітэта КПК горада Чучжоу прав. Аньхой прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі за хабарніцтва
  2016-12-12 16:23:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Народны суд сярэдняй ступені горада Уху правінцыі Аньхой на днях прыгаварыў былога сакратара камітэта КПК горада Чучжоу Цзян Шаня да 12 гадоў турэмнага зняволення і штрафу ў памеры 1,4 млн юаняў (1 дол. ЗША - 6,9 юаня) за атрыманне хабараў і злоўжыванне службовым становішчам. Пра гэта паведаміла ў панядзелак правінцыйная Народная пракуратура.

54-гадовы Цзян Шань працаваў намеснікам сакратара камітэта КПК горада Хуаншань, займаў пасады начальніка Упраўлення па справах турызму правінцыі Аньхой, мэра горада Чучжоу і сакратара гарадскога парткама.

Як устаноўлена падчас судовага разбору, Цзян Шань выкарыстаў службовае становішча, дзейнічаў у інтарэсах трэціх асоб, атрымаўшы за гэта хабар у памеры больш за 4,33 млн юаняў. Акрамя таго, ён злоўжываў службовым становішчам пры перадачы зямельных участкаў, што нанесла сур'ёзны эканамічны ўрон дзяржаве ў памеры 168 млн юаняў.

Пасля абвяшчэння вердыкта суда Цзян Шань заявіў пра намер падаць апеляцыю ў вышэйшую судовую інстанцыю.

 

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040