ЕС назваў праведзеныя ва Украіне рэформы "беспрэцэдэнтнымі"
  2016-12-14 17:08:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

За апошнія два гады Украіна ажыццявіла "беспрэцэдэнтныя" па сваім маштабе рэформы ў сацыяльна-эканамічнай і палітычнай сферах. Пра гэта гаворыцца ў апублікаваным сёння дакладзе Еўрапейскай камісіі і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі.

Сярод галоўных дасягненняў краіны аўтары дакладу выдзелілі крокі, прынятыя ёю для барацьбы з карупцыяй. У прыватнасці, ва Украіне былі створаны новыя антыкарупцыйныя інстытуты, а таксама ўведзеныя ў дзеянне электронная сістэма дзяржзакупак ProZorro і сістэма электроннага дэкларавання даходаў дзяржчыноўнікаў.

Акрамя гэтага, украінскія ўлады змаглі узмацніць незалежнасць судоў, запусціць працэс дэцэнтралізацыі, навесці парадак у банкаўскай сістэме, пачаць маштабныя пераўтварэнні ў энергетычным сектары і выканаць усе патрабаванні для атрымання бязвізавага рэжыму з ЕС.

У той жа самы час у Брусэлі мяркуюць, што ў асобных сферах рэформы праводзіліся недастаткова хуткімі тэмпамі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў і адмену мараторыя на продаж сельгасзямель. Акрамя таго, Украіне варта актывізаваць намаганні па аздараўленні бізнес-клімату, паляпшэнні сістэмы аховы здароўя і сацыяльнай абароны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040