Колькасць загінуўшых у Емене дасягнула 49 чалавек
  2016-12-19 13:57:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па звестках з Адэна са спасылкай на крыніцу ў еменскім войску, у часовай сталіцы Емена ў нядзелю раніцай смяротнік здзейсніў выбух. У бальніцы заявілі, што на сапраўдны момант колькасць загінуўшых ужо павялічылася да 49 чалавек, яшчэ 39 атрымалі раненні.

Крыніца, якая пажадала застацца ананімнай, паведаміла журналістам, што смяротнік падарваў сябе ля будынка, дзе вайскоўцы ўрадавых войскаў стаялі ў чарзе для атрымання зарплаты.

Супрацоўнік Адэнскай бальніцы па тэлефоне паведаміў карэспандэнту агенцтва "Сіньхуа", што ў шпіталь былі ўжо дастаўлены 49 цел, як мінімум 39 параненых атрымліваюць медыцынскую дапамогу.

Пакуль ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тэракт.

Нагадаем, што 10 снежня ваенная база паблізу Адэнскага аэрапорта падвергнулася нападу экстрэмісцкай групіроўкі "Ісламская дзяржава", што панесла жыцці не менш 33 вайскоўцаў, пацярпелі яшчэ 40 чалавек. З чэрвеня мінулага года ў правінцыі Адэн часта адбываліся гвалтоўныя напады, у выніку загінулі экс-губернатар правінцыі і некалькі чыноўнікаў. Таксама былі здзейснены атакі на ваенныя базы. – Р –

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040