У 2017 годзе плануецца адкрыць Беларускі культурны цэнтр у Кітаі
  2016-12-22 10:12:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2017 годзе плануецца адкрыць Беларускі культурны цэнтр у Кітаі. Пра гэта паведаміў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў на цырымоніі адкрыцця Кітайскага культурнага цэнтра ў Беларусі, перадало агенцтва БЕЛТА. Святлоў адзначыў, што ў будучым годзе пройдуць Дні культуры Беларусі ў Пекіне. Менавіта падчас іх правядзення і плануецца адкрыццё Беларускага культурнага цэнтра.

Яшчэ адной значнай падзеяй стануць гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета. Праграма выступленняў артыстаў будзе пабудавана такім чынам, каб пазнаёміць кітайскіх гледвчоў з беларускімі музычнымі балетнымі традыцыямі. Апрача таго, у Кітаі плануецца правядзенне выставы твораў беларускіх мастакоў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040