Па меншай меры 50 чалавек забіты падчас беспарадкаў у бразільскай турме
  2017-01-03 08:56:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад і асацыяцыя адвакатаў бразільскага штата Амазонас пацвердзілі, што беспарадкі сярод зняволеных адной з турмаў на поўначы дадзенага штата, якія доўжыліся 17 гадзін, былі падаўлены, у выніку інцыдэнту па меншай меры 50 чалавек загінулі.

Беспарадкі пачаліся ў другой палове дня 1 студзеня па мясцовым часе. Раніцай 2 студзеня паліцэйскаму спецназу ўдалося пракрасціся ў турму і падавіць хваляванні. Паводле апошніх падлікаў, колькасць загінуўшых падчас беспарадкаў склала 50-60 чалавек. Целы загінуўшых дастаўлены ў судова-медыцынскі інстытут для правядзення ідэнтыфікацыі.

Упраўленне бяспекі штата таксама пацвердзіла, што падчас беспарадкаў частка зняволеных збегла з турмы, іх канкрэтная колькасць не ўстаноўлена, у дадзены момант ужо злоўлены 15 уцекачоў- злачынцаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040