Кітай мае намер на трэць скараціць час праходжання таварамі мытні
  2017-01-04 11:02:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як паведамілі кар. Сіньхуа ў Галоўным мытным упраўленні КНР, у 2017 годзе кітайская мытня працягне павышаць узровень паслуг. Мяркуецца, што час чакання пры праходжанні таварамі мытні скароціцца на трэць.

Па словах кіраўніка названай структуры Юй Гуанчжоу, упраўленне сумесна з профільнымі структурамі распрацавала Меры па скарачэнні часу праходжання таварамі мытні (эксперыментальны план). У гэтым годзе мытня будзе ў далейшым павышаць інфарматызацыю мытных пунктаў і ўзровень аўтаматызацыі абсталявання, а таксама аптымізаваць размеркаванне чалавечых рэсурсаў.

Пачынаючы з ліпеня 2015 года час праходжання мытні пры экспарце скарацілася з 2,67 да 1,84 гадзіны (адзначана сярэдняя працягласць чакання), а пры імпарце - з 29,26 да 25,44 гадзіны.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040