У Шанхаі дзейнічае больш за 180 транснацыянальных прадпрыемстваў рознічнага гандлю
  2017-01-09 08:54:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На канец 2016 года, больш за 180 з 340 сусветных транснацыянальных прадпрыемстваў рознічнага гандлю адкрылі бізнэс у Шанхаі. Па гэтым паказчыку Шанхай займае трэцяе месца ў свеце, саступаючы толькі Лондану і Дубаі. Такая інфармацыя паступіла з гарадскога камітэту камерцыі.

У цяперашні час у Шанхаі, дзе пастаянна пражывае 24 млн чалавек, дзейнічае амаль 7200 супермаркетаў і сеткавых крамаў рознічнага гандлю, г.зн. на кожныя 3400 чалавек прыпадае адна крама. Па ўзроўні развіцця рознічнай гандлёвай сеткі мегаполіс лідзіруе ў краіне.

Прычынай росту колькасці транснацыянальных прадпрыемстваў рознічнага гандлю ў Шанхаі з'яўляецца спажывецкі рынак, які расце. У 2015 годзе Шанхай стаў другім пасля Пекіна кітайскім горадам, рознічны абарот спажывецкіх тавараў якога перавысіў 1 трлн юаней. У студзені-лістападзе 2016 года гэты паказчык дасягнуў 996,5 млрд юаняў, павялічыўшыся на 7,8 працэнта ў гадавым вылічэнні.

Як паказваюць дадзеныя, Шанхай стаў новым "міжнародным спажывецкім горадам". Пра гэта сведчыць тое, што ў 2015 годзе мегаполіс прыняў 8 млн замежных бізнес-турыстаў, а гэта 6 працэнтаў ад агульнанацыянальнага паказчыка. Валютныя паступленні ад уязнога турызму наблізіліся да 6 млрд дол. ЗША і склалі каля 10 працэнтаў ад агульнанацыянальнага паказчыка.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040