У 2017 годзе правінцыя Хэбэй плануе скараціць выплаўленне чыгуну і сталі на 31,86 млн тонаў
  2017-01-09 15:58:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2017 годзе перад правінцыяй Хэбэй (Паўночны Кітай) стаіць цяжкая задача па вывадзе з эксплуатацыі залішніх прамысловых магутнасцяў: за год у гэтай правінцыі трэба будзе скараціць выплаўленне сталі і чыгуну на 15,62 млн і 16,24 млн тонаў адпаведна. Пра гэта заявіў напярэдадні старшыня народнага ўрада прав. Хэбэй Чжан Цінвэй на 5-й сесіі правінцыйнага Сходу народных прадстаўнікоў (мясцовы заканадаўчы орган) 12-га склікання.

Індустрыяльная структура, што гістарычна склалася, і характарызуецца высокім узроўнем забруджвання экалогіі і вялікім аб'ёмам выкідаў, а таксама структура спажывання энергарэсурсаў, у якой значная доля прыпадае на вугаль, прывялі да сур'ёзнага забруджвання паветра ў правінцыі Хэбэй.

У мэтах паляпшэння якасці паветра з 2013 года мясцовая адміністрацыя прыкладае актыўныя намаганні па рэалізацыі праграмы "6643", у адпаведнасці з якой з 2013 па 2017 гг. выплаўленне сталі і чыгуну тут павінна скарачацца на 60 млн тон, вытворчасць цэменту, вугалю і ліставога шкла - на 61 млн тон, 40 млн тон і 36 млн скрынь адпаведна.

У 2017 годзе Хэбэй плануе вывесці з эксплуатацыі 31,86 млн тонаў магутнасцяў у сферы выплаўлення чыгуну і сталі, 7,42 млн тонаў вуглездабыўных магутнасцяў, 1,1 млн тон і 5 млн скрынь магутнасцяў па вытворчасці цэменту і ліставога шкла адпаведна.

У мінулым 2016 годзе правінцыя Хэбэй перавыканала план па вывадзе з эксплуатацыі залішніх вытворчых магутнасцяў: вытворчасць сталі і чыгуну скарацілася на 16,24 млн і 17,61 млн тонаў, цэменту - на 2,86 млн тонаў, ліставога шкла - на 21, 89 млн скрынь, вугалю - на 14 млн тон.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040