У 2016 годзе кітайскія пракурорскія органы прад'явілі абвінавачванні 48 былым чыноўнікам міністэрскага ўзроўню і вышэй
  2017-01-09 15:59:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У 2016 годзе пракурорскія органы Кітая правялі расследаванні ў дачыненні да 21 былога чыноўніка на ўзроўні міністэрстваў і вышэй, прад'явілі абвінавачванні 48 былым дзяржслужачым міністэрскага ўзроўню і вышэй. Пра гэта паведамілі ў Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР.

У шэраг асоб, у дачыненні да якіх былі праведзены расследаванні, увайшлі былы сакратар камітэта КПК правінцыі Ляанін Ван Мінь, былы начальнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Ван Бааань, былы намеснік сакратара камітэта КПК горада Пекіна Люй Сівэнь і іншыя.

Сярод асобаў, якім былі прад'яўленыя абвінавачванні, - былы намеснік старшыні Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая (УК НПКСК) Лін Цзіхуа, былы намеснік старшыні УК НПКСК Су Жун, былы намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета Го Басюн, былы намеснік старшыні Камісіі па экалогіі і прыродных рэсурсах- Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Бай Эньпэй, былы кіраўнік парткама правінцыі Хэбэй Чжоу Бэньшунь і іншыя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040