Сі Цзіньпін наведае Швейцарыю і возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе
  2017-01-11 08:59:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні Федэральнай рады Швейцарыі старшыня КНР Сі Цзіньпін з 15 па 18 студзеня наведае Швейцарыю з дзяржаўным візітам. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Лу Кан.

17 студзеня па запрашэнні заснавальніка і старшыні Сусветнага эканамічнага форума у Давосе Клаўса Шваба кітайскі лідар прыме ўдзел у 47-й штогадовай сесіі СЭФ. 18 студзеня Сі Цзіньпін таксама наведае штаб-кватэру ААН у Жэневе, штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. Гэтыя візіты адбудуцца па запрашэнні генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, генеральнага дырэктара СААЗ Маргарэт Чэнь і прэзідэнта МАК Томаса Баха. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040