Намеснік кіраўніка МЗС КНР аб маючым адбыцца дзяржаўным візіце Сі Цзіньпіна ў Швейцарыю
  2017-01-13 09:05:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

МЗС КНР правяло прэс-канферэнцыю, прысвечаную маючай адбыцца замежнай паездцы старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

З 15 па 18 студзеня кітайскі лідар здзейсніць дзяржаўны візіт у Швейцарыю. 17 студзеня ў Давосе ён прыме ўдзел у штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму, а 18 студзеня наведае размешчаныя ў Швейцарыі штаб-кватэры міжнародных арганізацый.

Намеснік міністра замежных спраў КНР Лі Баадун адзначыў, што маючы адбыцца дзяржаўны візіт Сі Цзіньпіна ў Швейцарыю стане першым дзяржвізітам кіраўніка Кітая ў гэту краіну з пачатку новага стагоддзя. Падчас візіту Сі Цзіньпін правядзе перамовы з прэзідэнтам і лідарамі парламента Швейцарыі. Сі Цзіньпін таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі эканамічных колаў Швейцарыі. Па выніках візіту паміж дзвюма краінамі будзе падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве ў сферах, якія закранаюць палітыку, свабодны гандаль, культуру, узаемадзеянне паміж мытнымі службамі, энергетыку, спорт.

Лі Баадун таксама выказаў упэўненасць, што візіт Сі Цзіньпіна ў Швейцарыю дазволіць узбагаціць змест інавацыйнага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма краінамі, унесці новы ўклад у садзейнічанне кітайска-еўрапейскаму супрацоўніцтву, падтрыманне міру, стабільнасці і развіцця ва ўсім свеце. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040