Сі Цзіньпін адбыў з дзяржаўным візітам ў Швэйцарыю
  2017-01-15 12:02:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні Федэральнай рады Швейцарыі, якую ўзначальвае Дорыс Лойтхард, старшыня КНР Сі Цзіньпін з жонкай Пэн Ліюань адбыў з кітайскай сталіцы ў Швейцарыю з дзяржаўным візітам.

Па запрашэнні заснавальніка і старшыні Сусветнага эканамічнага форуму (СЭФ) у Давосе Клаўса Шваба 17 студзеня кітайскі лідар прыме ўдзел у 47-й штогадовай сесіі СЭФ.

18 студзеня Сі Цзіньпін таксама наведае штаб-кватэру ААН у Жэневе, штаб-кватэры Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міжнароднага алімпійскага камітэта ў Лазане. Гэтыя візіты адбудуцца па запрашэнні генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша, генеральнага дырэктара СААЗ Маргарэт Чэнь і прэзідэнта МАК Томаса Баха.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040