Сі Цзіньпін і прэзідэнт Швейцарыі сустрэліся за гарбатай
  2017-01-16 15:41:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у суправаджэнні прэзідэнта Швейцарыі Дорыс Лойтхард адправіўся з Цюрыха на спецыяльным цягніку ўрада Швейцарыі ў сталіцу гэтай краіны - Берн.

У цягніку прэзідэнцкая пара Швейцарыі запрасіла Сі Цзіньпіна з жонкай Пэн Ліюань на гарбату.

Сі Цзіньпін адзначыў, што разам з развіццём Кітая расце і колькасць кітайскіх грамадзян, якія наведваюць іншыя краіны. КНР вітае турыстычныя паездкі ўласных грамадзян у Швейцарыю. Кітайскі лідар таксама адзначыў, што неўзабаве Кітай прыме зімовую Алімпіяду і мае намер умацаваць супрацоўніцтва са Швейцарыяй у сферы зімовых відаў спорту.

Дорыс Лойтхард, у сваю чаргу, заявіла, што ўдзячная, што старшыня Сі Цзіньпін абраў менавіта Швейцарыю ў якасці першага візіту ў новым годзе. На яе думку, гэта адлюстроўвае вялікую ўвагу Кітая да яе краіны. "Дзякуючы гэтаму візіту Швейцарыя спадзяецца на прасоўванне супрацоўніцтва з КНР у розных сферах. Кітай з'яўляецца ўплывовай сусветнай дзяржавай. Цяпер, калі свет сутыкнуўся з ростам нявызначанасці, міжнародная супольнасць імкнецца прыслухацца да Сі Цзіньпіна падчас ягонага выступлення з палітычнай пазіцыя Кітая на штогадовым пасяджэнні Сусветнага эканамічнага форуму-2017 ", - адзначыла прэзідэнт.

Бакі таксама абмянялісь думкамі аб ініцыятыве "Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі Шаўковы шлях 21-га стагоддзя" і "зялёным" развіцці, аднадушна дамовіліся ўмацаваць супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах навукі і тэхнікі, інавацый, камунікацый, будаўніцтва інфраструктуры, чыстай энергетыкі і мясцовых кантактаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040