Сі Цзіньпін і прэзідэнт Швейцарыі Д.Лойтхард сустрэліся з прадстаўнікамі эканамічных колаў краіны
  2017-01-17 08:56:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у швейцарскай сталіцы сумесна з прэзідэнтам Швейцарыі Дорыс Лойтхард сустрэўся з прадстаўнікамі эканамічных колаў гэтай краіны.

Сі Цзіньпін у сваёй прамове сказаў, што кітайска-швейцарскія адносіны, устаноўленыя 67 гадоў таму, глыбока і паўнавартасна развіваюцца, асабліва плённым з'яўляецца супрацоўніцтва ў галіне гандлю і эканомікі.

Сі Цзіньпін выказаў спадзяванне, што эканамічныя колы дзвюх краін сумеснымі намаганнямі будуць процідзейнічаць гандлёваму пратэкцыянізму ва ўсіх яго формах, і на фоне рэалізацыі ўласнага спрыяльнага развіцця акажуць дапамогу міждзяржаўнаму гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву і ўнясуць свой уклад у развіццё міждзяржаўных адносін.

Д.Лойтхард адзначыла ў сваім выступленні, што Кітай ужо стаў самым буйным у Азіі гандлёвым партнёрам Швейцарыі. Сярод краін Захаду Швейцарыя першай прызнала статус Кітая як паўнавартаснай рынкавай эканомікі і мае намер сумесна ствараць умовы для пашырэння эканамічнага супрацоўніцтва паміж краінамі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040