Як заявіў у панядзелак намеснік афіцыйнага прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Фархан Хак, будучы візіт старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў штаб-кватэру ААН у Жэневе "натхняе".
Адказваючы на пытанне на брыфінгу ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, ён адзначыў, што маючы адбыцца візіт Сі Цзіньпіна ў офіс арганізацыі ў Жэневе надзвычай важны. Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш чакае сустрэчы з Сі Цзіньпінам, каб абмеркаваць з ім шэраг пытанняў.
Паводле яго слоў, Кітай з'яўляецца адным з пяці пастаянных членаў СБ ААН, а візіт - гэта спрыяльны выпадак для сустрэчы і гутаркі генеральнага сакратара ААН з кіраўніком такой важнай краіны.