Сі Цзіньпін прыняў удзел у адкрыцці штогадовай сесіі СЭФ у Давосе і выступіў з асноўным дакладам
  2017-01-18 09:20:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыняў удзел у адкрыцці штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе і выступіў з асноўным дакладам пад назвай "Сумесна несці эпахальную адказнасць, сумесна прасоўваць глабальнае развіццё".
Сі Цзіньпін адзначыў, што эканамічная глабалізацыя - аб'ектыўнае патрабаванне развіцця сацыяльных вытворчых сіл і непазбежны вынік навукова-тэхналагічнага прагрэсу. Эканамічная глабалізацыя прадаставіла магутныя імпульсы росту сусветнай эканомікі, стымулявала абмен таварамі і капіталам, навукова-тэхналагічны і цывілізацыйны прагрэс і кантакты паміж народамі ўсіх краін свету. Але эканамічная глабалізацыя сапраўды прынесла новыя праблемы, аднак простае перакладанне віны за праблемы, якія турбуюць свет, на эканамічную глабалізацыю не адпавядае фактам і не можа дазволіць іх вырашыць. Нам варта адаптавацца і накіроўваць эканамічную глабалізацыю, выключаць фактары яе негатыўнага ўздзеяння і дамагацца таго, каб яна прыносіла даброты ўсім краінам і народам.
Ён таксама адзначыў, што развіццё Кітая - гэта шанец для свету. Кітай не толькі набывае выгаду ад эканамічнай глабалізацыі, але і робіць выдатны ўклад у гэты працэс. Імклівае развіццё эканомікі КНР стварыла магутную і ўстойлівую сілу для прасоўвання стабільнасці і росту сусветнай эканомікі. Кітай вітае ўсе народы свету, якія гатовыя ўзысці на борт "экспрэса" кітайскага развіцця, які хутка нясецца наперад.
Кіраўнік КНР заявіў, што за тры з лішнім гады з моманту вылучэння ім ініцыятывы "адзін пояс, адзін шлях" яе актыўна падтрымалі больш за 100 краін і міжнародных арганізацый. У прыватнасці, больш за 40 краін і міжнародных арганізацый падпісалі з Кітаем пагаднення аб супрацоўніцтве. Круг сяброў "аднаго пояса, аднаго шляху" пашыраецца, і сума інвестыцый кітайскіх прадпрыемстваў у краіны ўздоўж "аднаго пояса, аднаго шляху" перавысіла 50 млрд долараў ЗША за апошнія тры гады. Ініцыятыва "адзін пояс, адзін шлях" зыходзіць ад Кітая, аднак яе вынікі прыносяць карысць усяму свету.
Сі Цзіньпін адзначыў, што ў траўні гэтага года Кітай правядзе ў Пекіне форум высокага ўзроўню па міжнародным супрацоўніцтве ў рамках "аднаго пояса, аднаго шляху", каб сумесна абмеркаваць яго планы, пабудаваць платформу супрацоўніцтва і падзяліць яго плён. Форум закліканы шукаць шляхі вырашэння пытанняў, што стаяць перад сучаснай сусветнай і рэгіянальнай эканомікай, надаць новую энергію сумеснаму развіццю, зрабіць ініцыятыву "адзін пояс, адзін шлях" больш выгаднай для народаў усіх краін.
Амаль 1700 кіраўнікоў дзяржаў, урадаў, прадстаўнікоў палітычных, дзелавых, навуковых колаў і СМІ з каля 50 краін свету прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця штогадовай сесіі Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040