За такія паводзіны за сталом у Кітаі могуць прыцягнуць да адказнасці
  2017-01-19 16:16:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З набліжэннем Свята Вясны, сябры і сваякі ўсё часцей збіраюцца за сталом. Юрысты нагадваюць, што за неналежныя паводзіны, звязаныя з застоллямі і ўжываннем алкагольных напояў, людзі могуць быць прыцягнуты да адказнасці.

Па-першае, прымус да ўжывання алкагольных напояў. Напрыклад, «Калі ты мой сябар, то павінен выпіць», ці калі чалавек ужо ў нецвярозым стане, а сябры працягваюць схіляць яго да выпіўкі.

Па-другое, калі чалавек ведае, што алкаголь шкодны для ўдзельніка застолля, але ўсё ж настойвае на выпіўцы. Напрыклад, у выпадках, калі алкаголь можа выклікаць захворванні.

Па-трэцяе, недастатковае выкананне правіл бяспекі пры дастаўцы п'янага чалавека дадому. Напрыклад, калі пасля застолля кампанія не адвезла нецвярозага чалавека дадому ці ў шпіталь.

Па-чацвёртае, да адказнасці будуць прыцягнутыя людзі, якія не спынілі чалавека ў алкагольным ап'яненні ад кіравання аўтамабілем.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040