Кітай зрабіў больш жорсткай барацьбу з незаконнымі палямі для гольфа
  2017-01-23 15:39:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі ўрад аб'явіў па-за законам больш за 100 палёў для гольфа па ўсёй краіне ў рамках намаганняў па барацьбе з незаконным выкарыстаннем зямельных і водных рэсурсаў, паведаміў напярэдадні Дзяржаўны камітэт па справах рэформ і развіцця. Сярод існуючых у Кітаі 683 палёў для гольфа 111 было загадана ліквідаваць пасля старту агульнанацыянальнай кампаніі ў 2011 годзе. Гэтыя палі незаконна выкарыстоўвалі вялікія плошчы ворных зямель ці запаведных прыродных тэрыторый. Апроч таго, уладальнікам 18 палёў для гольфа было загадана вярнуць і аднавіць незаконна занятыя зямельныя ўчасткі, яшчэ на 47 палях павінна быць спынена будаўніцтва або гаспадарчая дзейнасць.

У мэтах абароны зямельных і водных рэсурсаў Кітай увёў забарону на будаўніцтва новых палёў для гольфа ў 2004 годзе, калі ў краіне налічвалася менш за 200 такіх палёў. Аднак колькасць палёў для гольфа працягвала павялічвацца ў сувязі з ростам папулярнасці гэтага віду спорту, асабліва сярод бізнесменаў і чыноўнікаў. Урад будзе і далей забараняць будаўніцтва новых і незаконнае пашырэнне наяўных палёў для гольфа, падкрэсліў Дзяржаўны камітэт па справах рэформ і развіцця. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040