Кітай заклікаў ЗША з асцярожнасцю выказвацца па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора
  2017-01-25 09:29:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай заклікаў ЗША праяўляць асцярожнасць у выказваннях і дзеяннях па пытанні аб Паўднёва-Кітайскім моры. Кітай зноў пацвердзіў сваю прыхільнасць мірнага ўрэгулявання пытання шляхам перамоў з непасрэдна залучанымі краінамі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін зрабіла гэтыя заўвагі на рэгулярнай прэс-канферэнцыі, каментуючы выказванне афіцыйнага прадстаўніка Белага дома Шона Спайсера па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора ад 23 студзеня. Адзначыўшы, што ЗША не з'яўляюцца бокам спрэчкі, Хуа Чуньін заявіла, што Кітай валодае бясспрэчным суверэнітэтам над астравамі ў Паўднёва-Кітайскім моры і прылеглай да іх акваторыяй. Кітай рашуча настроены на абарону свайго суверэнітэту і марскіх правоў. Кітай прыкладае бесперапынныя намаганні для мірнага ўрэгулявання адпаведных спрэчак за кошт перамоў з непасрэдна залучанымі краінамі, пазіцыя Кітая па пытанні Паўднёва-Кітайскага мора з'яўляецца яснай, паслядоўнай і нязменнай, сказала Хуа Чуньін.

Паводле паведамленняў, Ш.Спайсер 23 студзеня заявіў, што "пытанне ў тым, што, калі гэтыя астравы сапраўды ў міжнародных водах і не з'яўляюцца часткай Кітая, тады мы маем намер забяспечыць абарону міжнародных тэрыторый ад захопу адной краінай". - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040