Кітай накіраваны на прасоўванне эканамічнай інтэграцыі ў АЦР
  2017-01-25 10:58:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай накіраваны на прасоўванне эканамічнай інтэграцыі ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне ў духу адкрытасці, інклюзіўнасці і празрыстасці, нягледзячы на выхад ЗША з пагаднення аб Трансціхаакіянскім партнёрстве. Пра гэта на чарговы ведамаснай прэс-канферэнцыі заявіла афіцыйны прадстаўнік Міністэрства замежных спраў КНР Хуа Чуньін. "Кітай будзе ў далейшым стымуляваць перамовы па рэгіянальным усеабдымным эканамічным партнёрстве і фарміраванні Азіяцка-Ціхаакіянскай зоны свабоднага гандлю", – адзначыла Хуа Чуньін, каментуючы падпісанне прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам указа аб выхадзе з пагаднення.

Хуа Чуньін паказала, што Кітай заўсёды заклікае да адкрытай, празрыстай рэгіянальнай праграме свабоднага гандлю і ўпэўнены ў неабходнасці ўстанаўлення адпаведных гандлёвых правіл пасродкам раўнапраўных перамоў усіх бакоў. "Кітай гатовы працаваць сумесна з іншымі краінамі над вырашэннем праблем, з якімі зараз сутыкаецца свет, для прыняцця на сябе належнай меры адказнасці за мір і агульнае развіццё", – сказала яна на заканчэнне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040