У 2030 годзе колькасць насельніцтва Кітая павялічыцца да 1,45 млрд. чалавек
  2017-01-26 13:23:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Колькасць насельніцтва Кітая да 2030 года павялічыцца да 1,45 млрд. чалавек. Пра гэта гаворыцца ў дзяржаўнай праграме развіцця народанасельніцтва на 2016-2030 гады. У праграме вылучаны галоўныя задачы па развіцці народанасельніцтва ў краіне да 2030 года. Дакумент накіраваны на эфектыўную дзейнасць у сферы народанасельніцтва і планавага дзетанараджэння, і ён будзе ўлічвацца у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

У наступныя дзесяць з лішнім гадоў Кітай будзе перажываць пераломны перыяд развіцця народанасельніцтва, адзначаецца ў дакуменце. Паводле прагнозу, колькасць насельніцтва краіны дасягне пікавай адзнакі прыкладна у 2030 годзе. Нароўні са скарачэннем працаздольнага насельніцтва ў краіне ўзмоцніцца тэндэнцыя старэння насельніцтва, міграцыйная актыўнасць насельніцтва па-ранейшаму застанецца высокай.

У праграме падкрэсліваецца неабходнасць забеспячэння збалансаванага развіцця народанасельніцтва, а таксама прыкладання намаганняў для таго, каб рост насельніцтва краіны адпавядаў сацыяльна-эканамічнаму развіццю, выкарыстанню прыродных рэсурсаў і ахове навакольнага асяроддзя. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040