Д.Трамп мае намер спаганяць пошліну на імпарт з Мексікі для ўзвядзення сцяны на амерыканска-мексіканскай мяжы
  2017-01-28 15:12:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Белы дом ЗША абвясціў пра намер спаганяць 20% пошліну на імпарт з Мексікі для фінансавання ўзвядзення сцяны на амерыканска-мексіканскай мяжы.

Праз некалькі гадзін пасля таго, як прэзідэнт Мексікі Энрыке Пенья Н'ета абвясціў аб адмене планаў наведаць ЗША, новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на з'ездзе Рэспубліканскай партыі ў Філадэльфіі заявіў, што новая адміністрацыя будзе супрацоўнічаць з Кангрэсам для распрацоўкі законапраекта аб падатковай рэформе з мэтай зніжэння гандлёвага дэфіцыту ЗША, садзейнічання экспарту краіны і фінансавання ўзвядзення сцяны на амерыканска-мексіканскай мяжы.

Прэс-сакратар Белага дома Шон Спайсар паведаміў, што ў якасці часткі праекта адміністрацыі Трампа аб усебаковай падатковай рэформе, ЗША плануюць спаганяць 20-працэнтную пошліну на імпарт з такіх краін, як Мексіка, якія маюць станоўчае сальда ў гандлі з ЗША. Па яго словах, беручы імпартную пошліну ў дачыненні да Мексікі, ЗША штогод будуць атрымліваць прыбытак на суму 10 млрд. долараў, што дастаткова будзе для фінансавання ўзвядзення сцяны.

Узвядзенне сцены на мяжы было адным з абяцанняў Трампа ў ходзе перадвыбарчай кампаніі. Шэраг амерыканскіх СМІ мяркуе, што план Трампа аб ўзвядзенні сцены сутыкнецца з цяжкасцямі. Мексіканскае кіраўніцтва неаднаразова выразна выступала супраць аплаты ўзвядзення амерыканскай адміністрацыяй сцяны на мяжы дзвюх краін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040