На поўдні Тайваня 21 чалавек атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ
  2017-02-04 15:54:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

21 чалавек атрымаў траўмы ў выніку ДТЗ у горадзе Гаасюн на поўдні Тайваня з удзелам экскурсійнага аўтобуса з турыстамі з правінцыі Чжэцзян, паведаміла тайбэйскае прадстаўніцтва Таварыства па турыстычным абмене паміж двума берагамі Тайванскага праліва.

Аварыя адбылася 4 лютага ў 10:04 у раёне Гушань, калі турыстычны аўтобус урэзаўся ў раздзяляльную апору тунэля. 18 чалавек атрымалі лёгкія траўмы, яшчэ трое – больш сур'ёзныя.

Пацярпелыя дастаўлены ў бальніцу. Прычыны ДТЗ расследуюцца. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040