Больш за 500 членаў адной кітайскай сям'і сфатаграфаваліся разам
  2017-02-06 15:21:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Самае грандыёзнае сямейнае фота, зробленае падчас святкавання кітайскага Новага года, імкліва набірае папулярнасць у інтэрнэце. У кадр, зняты з дапамогай беспілотніка ў вёсцы Шышэ правінцыі Чжэцзян, трапіла больш за 500 членаў сямейнага роду Жэнь.

На фатаграфіі – члены сям'і з 25-га па 31-е пакаленне. Прадстаўнікі гэтага роду раскіданыя па ўсёй краіне. Яны жывуць у Пекіне, Шанхаі, Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, на Тайване і ў іншых мясцінах. На гэты раз яны сабраліся разам для абнаўлення радаводнага дрэва.

«На дапаўненне радаводу новымі данымі ў нас пайшло два з паловай гады, – сказаў сакратар ячэйкі КПК вёскі Шышэ Жэнь Туаньцзе. – Свята Вясны стала добрай нагодай, каб запрасіць усіх прадстаўнікоў роду сабрацца разам, успомніць свае карані, даведацца, хто дзе зараз пражывае. Кітай становіцца ўсё больш сучасным, але карані кітайцаў на роднай зямлі ніколі не знікнуць. Куды б яны ні пайшлі, заўсёды будзе нешта, што звядзе разам нашчадкаў адной сям'і».

Гэта фота названа карыстальнікамі інтэрнэту "самым дзіўным сямейным фота" свята Вясны. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040