На паўднёвым захадзе Кітая выяўлена буйное пахаванне 2200-гадовай даўніны
  2017-02-09 16:53:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскія археалогіі паведамілі, што ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая раскапана буйное пахаванне людзей, якія жылі 2200 гадоў таму. У магілах знойдзены характэрныя для адной са старажытных карэнных культур труны ў форме лодкі.

Кластар пахаванняў быў знойдзены ў верасні мінулага года падчас выратавальных раскопак у вёсцы Фэйху павета Пуцзян. Старажытныя могілкі займаюць плошчу 10 тыс. кв. метраў і налічваюць 60 магіл, размешчаных у чатыры няроўныя шэрагі. Да сярэдзіны студзеня бягучага года супрацоўнікі Чэндунскага інстытута старажытных помнікаў і археалогіі завяршылі раскопкі 47 магіл.

Знойдзеныя пахавання датуюцца эпохай Ваюючых царстваў (475-221 г.г. да н.э.) і дынастыяй Цінь (221-206 гг. да н.э.). Труны-лодкі даўжынёй 4-7 метраў вырабленыя з рэдкай пароды дрэва. Знаходкі належаць да культуры карэнных жыхароў Шу і ўтрымліваюць элементы культуры Чу і Цінь.

Падчас раскопак археолагі выявілі больш за 300 пахавальных вырабаў з гліны, бронзы, жалеза, бамбуку, а таксама зброю і манеты. Апроч гэтага, навукоўцы паднялі з зямлі 11 пячатак, паведаміў кіраўнік археалагічнай групы Гун Янмін. Паводле яго звестак, дзве з раскапаных магіл добра захаваліся. У адной з іх рабочыя знайшлі дзесяць бамбукавых кошыкаў са збожжам і тонкімі ніткамі бісеру, што абвіваў талію нябожчыка.

"Шкляныя пацеркі, падобныя на вочы страказы, у тыя часы ў Кітаі не вырабляліся. Мабыць, іх прывезлі па Шаўковым шляху", – адзначыў Гун Янмін.

Археалогіі лічаць, што паколькі паблізу знаходзяцца руіны саляных свідравін, уладальнікі магільняў з вялікай верагоднасцю былі чыноўнікамі мясцовых саляных капальняў.

Раней труны ў выглядзе лодак знаходзілі ў Пуцзяне сем разоў. Пасля чарговай знаходкі будаўніцтва на гэтым участку было прыпынена: павятовы ўрад плануе стварыць тут музей. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040