Аэрапорт Гамбурга закрываўся з-за невядомага таксічнага газу
  2017-02-13 08:58:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аэрапорце Гамбурга была выяўлена ўцечка невядомага таксічнага газу, у выніку якой пацярпелі звыш 50 чалавек. Аэрапорт на некаторы час быў зачынены, а таксама прыпынены ўсе авіярэйсы. Зараз аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

Пасля інцыдэнту праўленне аэрапорта распарадзілася аб прыпыненні вылетаў усіх рэйсаў, пасажыры былі эвакуіраваны. Авіярэйсы, што планавалі пасадку ў Гамбургу, перанакіраваны ў іншыя гарады. Зносіны з аэрапортам па аўтамабільных дарогах і метро таксама спыняліся.

Паводле папярэдніх вынікаў расследавання, таксічны газ мог распаўсюджвацца праз сістэму вентыляцыі, аднак канкрэтны склад і крыніца таксічнага газу пакуль не ўстаноўлены. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040