Кітай прывабны для вытворчасцяў з высокім дабаўленым коштам
  2017-02-13 15:39:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Амерыканская кампанія GlobalFoundries абвясціла аб запуску ў Кітаі інвестыцыйнага праекта на суму каля 10 млрд. долараў, што дэманструе прывабнасць Кітая для глабальных вытворцаў прадукцыі з высокім дабаўленым коштам. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у "Нью-Ёрк таймс".

Згодна з артыкулам, хоць Intel, Foxconn і іншыя кампаніі ў сферы высокіх тэхналогій пад ціскам урада заявілі аб будаўніцтве заводаў у ЗША, інвестыцыйныя планы GlobalFoundries пацвярджаюць, што цэнтр цяжару ў вытворчасці з высокім дабаўленым коштам па-ранейшаму зрушваецца на другі бераг Ціхага акіяна.

Газета сцвярджае, што новае прадпрыемства па вытворчасці перадавой паўправадніковай прадукцыі будзе размешчаны ў кітайскім горадзе Чэнду. Гэта апошні прыклад у шэрагу інвестыцый транснацыянальных кампаній у Кітаі пры падтрымцы кітайскага ўрада. Падобныя заводы больш перадавыя, яны вырабляюць больш сучасныя мікрачыпы, чыпы флэш-памяці, плоскія маніторы і іншую прадукцыю. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040