Па меншай меры 32 чалавекі загінулі ў выніку аварыі аўтобуса на Тайване
  2017-02-14 09:40:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па меншай меры 32 чалавекі загінулі ў выніку аварыі экскурсійнага аўтобуса, які перавярнуўся на шашы ў Тайбэі. Пра гэта паведаміла мясцовая адміністрацыя.

У аўтобусе знаходзіліся 44 чалавекі, уключаючы вадзіцеля. Большасць прысутных пасажыраў складалі пажылыя людзі. 30 чалавек з ліку загінуўшых памерлі на месцы, яшчэ двое памерлі ў бальніцы. 12 пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога ў мясцовай бальніцы, паведамілі ў пажарным кіраванні.

У аўтобусе не было турыстаў з кантынентальнай часткі Кітая і замежных краін.

Палтцыя Тайваня вядзе расследаванне прычын аварыі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040