Кітай упершыню экспартуе ў Еўропу ядзернае энергетычнае абсталяванне ўласнай вытворчасці
  2017-02-16 16:14:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

14 лютага ў Гуанчжоу награвальнікі нізкага ціску, распрацаваныя і вырабленыя кампаніяй Dongfang Electric (Guangzhou) Heavy Machine Co., былі адгружаны на экспарт. Абсталяванне будзе выкарыстана для замены ў серыі атамных электрастанцый СР1 французскай кампаніі EdF.

Награвальнік нізкага ціску – адзін з кампанентаў атамнай электрастанцыі. На цырымоніі перадачы, якая адбылася ў той жа дзень, віцэ-прэзідэнт EdF, галоўны прадстаўнік Кітая Фу Кайдэ сказаў, што для кампаніі EdF гэта першы выпадак замовы абсталявання ў кітайскага прадпрыемства для эксплуатацыі на АЭС у Францыі.

Французская энергетычная кампанія Electricite de France (EdF) – адна з найбуйнейшых у свеце кампаній-аператараў атамных электрастанцый. Віцэ-прэзідэнт кампаніі Dongfang Electric Мін Сянцзюнь сказаў, што гэта першы ядзерны прадукт, распрацаваны і выраблены ў Кітаі, у адпаведнасці з еўрапейскімі інструкцыямі і стандартамі праектавання сасудаў высокага ціску. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040