У мінулым годзе ў Кітаі больш за 10 млн. чалавек выйшлі з беднасці
  2017-02-17 16:09:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай уключыў Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў нацыянальную праграму развіцця. У мінулым годзе ў краіне больш за 10 млн. чалавек выйшлі з беднасці. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Кітая Ван І, які выступаў на нарадзе кіраўнікоў МЗС «Групы дваццаці» ў Боне ў Германіі.

Ван І адзначыў, што ў мінулым годзе на саміце "Групы дваццаці" ў Ханчжоу быў прыняты план дзеянняў па імплементацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, і цяперашняя задача – прыняць практычныя меры па рэалізацыі плана дзеянняў.

Міністр падкрэсліў, што Кітай уключыў Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года ў нацыянальную праграму развіцця, у мінулым годзе краіна апублікавала сваю праграму па рэалізацыі Парадку. "Мы разглядаем скарачэнне беднасці ў якасці прыярытэтнай задачы, у мінулым годзе яшчэ больш за 10 млн. чалавек пазбавіліся ад беднасці, і мы будзем датэрмінова дасягаць галоўных мэт, прадугледжаных у Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця", – заявіў Ван І.

Ён адзначыў, што Кітай прыкладае велізарныя намаганні па прасоўванні будаўніцтва Эканамічнага пояса Шаўковага шляху і Марскога Шаўковага шляху 21-га стагоддзя, каб умацаваць стыкоўку са стратэгіямі і палітыкай развіцця розных краін, весці ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва для дасягнення сумеснага развіцця. Кітай таксама заснаваў Фонд міру і развіцця Кітай-ААН, у тым ліку фонд для рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, і краіна спадзяецца, што фонд будзе эфектыўным. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040