Снегапад у Пекіне перапыніў 43-дзённы перыяд без ападкаў
  2017-02-22 09:05:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Пекіне пачаўся снегапад, перапыніўшы 43-дзённы перыяд без ападкаў. Як распавялі кар. Сіньхуа супрацоўнікі Пекінскай метэастанцыі, з пачатку зімы ўзровень ападкаў у сталічным рэгіёне склаў усяго 0,9 мм, што амаль на 90 працэнтаў ніжэй за норму - 7,2 мм. У апошні раз нязначныя ападкі ў горадзе назіраліся 7 студзеня, калі выпала 0,2 мм ападкаў, з тых часоў і да сённяшняга дня стаяла сухое надвор'е.

Першымі пра снег паведамілі сёння раніцай метэаралогіі з раёна Яньцін на поўначы Пекіна, тут снег пачаў ісці ў 09:20 раніцы, пазней паведамленні аб ападках паступілі з раёнаў Фаншань і Мэньтаўгоу.

Да 11-12 дня снег дабраўся да заходніх раёнаў Пекіна. Да 14-15 гадзін дня снегапад ахапіў усе цэнтральныя раёны горада, а завершыцца ён каля паўночы. Непагадзь абцяжарыць сітуацыю на дарогах у вячэрнія гадзіны пік, папярэджваюць метэаролагі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040