Ад дзеянняў вадзіцеля аўтамабіля, які пратараніў натоўп падчас параду ў Новым Арлеане, пацярпелі 20 чалавек
  2017-02-27 09:41:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У найбуйнейшым горадзе штата Луізіяна Новым Арлеане ў суботу ўвечары адбыўся сур'ёзны інцыдэнт - вадзіцель пікапа пратараніў натоўп падчас святочнага карнавалу. Больш за 20 чалавек атрымалі раненні, у пяцёх з іх дыягнаставаны цяжкія траўмы.

Афіцыйны прадстаўнік паліцыі Новага Арлеана паведаміў, што ў суботу каля 18:45 па мясцовым часе пікап нечакана ўрэзаўся ў натоўп людзей, якія прымалі ўдзел у карнавале ў цэнтральнай частцы горада Новы Арлеан. Пратараніўшы некалькі аўтамабіляў, ён канчаткова спыніўся, толькі сутыкнуўшыся са смеццявозам.

Пасля інцыдэнту паліцыя неадкладна ачапіла месца здарэння, дзясяткі машын "хуткай дапамогі" прыбылі для аказання дапамогі пацярпелым.

Паліцыя заявіла, што ўжо затрымала замешанага ў інцыдэнце мужчыну. Здарэнне пакуль не класіфікавана як тэракт. Прычыны таго, што адбылося, высвятляюцца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040