Напярэдадні важнай палітычнай падзеі года – кітайскіх "двух сесій" – пасол Рэспублікі Беларусь у Кітаі Кірыл Руды даў інтэрв'ю «Сіньхуанет», адзначыўшы, што ў Беларусі вялікую цікавасць выклікаюць кітайскія структурныя рэформы ў сферы прапановы. "Сесіі УСНП і УК НПКСК – важныя падзеі ў палітычным жыцці Кітая.
«Усе краіны з вялікай цікавасцю назіраюць за тымі рашэннямі, тымі прапановамі, якія будуць агучаны на сесіях», – сказаў пасол. Паводле яго слоў, у Беларусі вялікую цікавасць выклікаюць тры напрамкі. Па-першае, структурныя рэформы ў сферы прапановы, "паколькі дзякуючы гэтай рэформе многія кітайскія кампаніі ўсё больш актыўна выходзяць за мяжу і ствараюць свае прадпрыемствы за мяжой". Па-другое, гэта ініцыятыва "Пояс і шлях"; Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні еўрапейскіх шляхоў, і праз Беларусь праходзяць шматлікія гандлёвыя шляхі. Беларусь, вядома, зацікаўлена перспектывамі развіцця гэтага праекта, адзначае амбасадар. І па-трэцяе: у Мінску таксама цікавяцца судовай рэформай, якая праводзіцца ў Кітаі. Беларусь вельмі ўважліва за ёй назірае. Дэлегацыя адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь наведвала Кітай з мэтай вывучэння вопыту судовай рэформы Кітая, каб яе лепшыя моманты прымяніць у Беларусі.
У 2016 годзе рост кітайскай эканомікі дасягнуў 6,7%. Каментуючы стан кітайскай эканомікі, Руды адзначыў, што зараз увесь свет назірае за эканомікай Кітая, і калі з кожным годам яна нават ледзь-ледзь запавольваецца, то для ўсіх гэта з'яўляецца хвалюючым момантам. «Зыходзячы з гэтага, многія краіны павялічваюць сваю ўвагу і больш пільна вывучаюць эканоміку Кітая, паколькі многія становяцца ўсё больш залежнымі ад Кітая, ад кітайскіх тавараў, тэхналогій, працоўнай сілы», – сказаў дыпламат. - Р -